Ён убачыў мяне


Второе название: Перадвызначэньне
Исполнитель: Дзеці Аўраама
Автор слов: Наталька /151578784/http://churchby.info
Автор музыки: Раман

Ён убачыў мяне, калі я ня бачыў нічога,
Ён мяне пачуў, калі я Яго чуць не хацеў,
Ён мяне павёў, калі я згубіўшы дарогу,
Ад сябе зьбягаў, ад сьвятла хаваючысь ў цень.

Ён успомніў мяне, калі я пра Яго забыўся,
Ён са мной ішоў, калі я Яго жорстка прагнаў,
Ён мяне знайшоў, калі я, здавалась, згубіўся,
Ад Яго зьбягаў, але Ён мяне ціха дагнаў.

Ён паклікаў мяне, калі я ужо страціў надзею,
Ён чакаў мяне, калі я ў адчаі блукаў,
І на ўскрайку зямлі, калі ня ведаў ўжо дзе я,
Да Яго я прыйшоў той дарогай, якою зьбягаў.     

Рэфрэн: Ён выпрастае 
шлях Твой, 2 р. 
Бо ты – Ягоны.
Ён выпрастае 
шлях твой, - 2р.
Бо Ты - Яго


URL страницы: https://songs.lutsk.ua/songs.html?song_id=965